Мінскае “Дынама” падпісала кантракты з Мезіным, Кавыршыным і Макрыцкім
Мінскае "Дынама" сёння падпісала кантракт з варатаром зборнай Беларусі па хакеі Андрэем Мезіным. Тэрмін дамовы — адзін год, паведамляе БЕЛТА.
Два апошнія сезоны 34-гадовы галкіпер выступаў у складзе магнітагорскага "Металурга" і двойчы заваёўваў бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Расіі і КХЛ.
Сёлета на чэмпіянаце свету Андрэй Мезін быў прызнаны лепшым варатаром і ўвайшоў у сімвалічную зборную.
Раней "Дынама" падпісала яшчэ траіх хакеістаў: абаронцу Аляксандра Макрыцкага і форвардаў Яўгена Кавыршына і Джэфа Плата.