Мінскае "Дынама" са "Спартаком" правядзе спарынг з 4 перыядаў
У Маскве 23 жніўня мінскае "Дынама" правядзе таварыскі матч з мясцовым "Спартаком". Як інфармуе БЕЛТА, асаблівасцю паядынку стане тое, што ён будзе складацца не з трох перыядаў, як звычайна, а з чатырох. Такі фармат абраны з узаемнай згоды галоўных трэнераў "Спартака" і "Дынама" - Мілаша Ржыгі і Марэка Сікоры. Настаўнікі хочуць задзейнічаць у гульні як мага больш хакеістаў.
Па словах Сікоры, у трох перыядах браму "Дынама" будзе абараняць Віталь Коваль. А ў чацвёртым на лёд выйдзе Андрэй Мезін, чыя паездка ў Маскву была пад пытаннем з-за хворага горла.
Гульня са "Спартаком" пачнецца ў 17.00 па беларускім часе. У Маскву адправіліся 25 дынамаўскіх хакеістаў.