Мінскае "Дынама" ў гасцях разграміла маскоўскіх дынамаўцаў
Удалы прыезд у Маскву / vk.com/hcdinamoby
У чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" ў гасцях разграміла маскоўскіх дынамаўцаў — 6:2 (1:2, 3:0, 2:0). Па дзве шайбы закінулі Арцём Дзямкоў і Раман Гарбуноў, па адной — Раян Спунер і Віталь Пінчук.
У нядаўнім матчы ў Мінску беларуская каманда таксама святкавала перамогу над маскоўскім "Дынама" — 4:3.
Наступны паядынак — 30 лістапада ў Маскве са "Спартаком".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.