Мiнскае мора можа стаць гарадскiм вадаёмам
Галоўны архiтэктар беларускай сталiцы Вiктар Нiкiцiн не выключае, што ў будучынi Заслаўскае вадасховiшча можа стаць гарадскiм вадаёмам. Фактычна ўсю тэрыторыю ў паўночна-заходнiм кiрунку з вялiкiм зялёным масiвам, прылеглым да Мiнскага мора, намечана ўключыць у межы горада. Гэта значыць, сталiца выходзiць да яго берагоў. Гэта цалкам укладваецца ў еўрапейскiя архiтэктурныя тэндэнцыi, адзначае агенцтва "Мінск-навіны".