Мінская міліцыя: У святкаванні ўдзельнічала больш за паўмільёна чалавек
Святочныя мерапрыемствы з нагоды 1025-х угодкаў Хрышчэння Русі ў беларускай сталіцы прайшлі спакойна, без парушэнняў грамадскага парадку.
Не было зафіксавана і надзвычайных здарэнняў, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Нагадаем, з 28 ліпеня да 2 жніўня ў Мінску знаходзіўся драўляны крыж апостала Андрэя Першазванага. Яго пабачылі не толькі беларусы, але і вернікі з Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, Расіі і іншых дзяржаваў.
Патрыярх Кірыл заклаў у Мінску памятную грамату (відэа)
Фота — nn.by