Мінскі школьнік трапіў пад аўтамабіль, калі размаўляў па мабільніку
На праспекце Машэрава ў Мінску аўтамабіль "Нісан" збіў 11-гадовага школьніка, які нечакана выскачыў на дарогу, перадае БЕЛТА.
ДТЗ адбылося ў 18:00. Аўтамабіль, які ехаў з боку вуліцы Даўмана, збіў хлопчыка на скрыжаванні з вуліцай Крапоткіна. У ДАІ Мінска кажуць са словаў відавочцаў, што школьнік выскачыў на праезную частку на чырвонае святло святлафора. Пры гэтым ён размаўляў па мабільніку.
Хлопчыка шпіталізавалі. На месцы працавалі супрацоўнікі сталічнай ДАІ ды іншыя спецыялісты.