Мінскім дворнікам і сантэхнікам бясплатна зробяць прышчэпкі ад грыпу

Мінскія гарадскія ўлады прынялі рашэнне вылучыць грошы на імунізацыю супраць грыпу кіроўцаў грамадскага транспарту і працаўнікоў камунальных службаў. Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялагічным аддзелам гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Яна ўдакладніла, што бясплатна будуць прышчапляць ад грыпу дворнікаў, сантэхнікаў, вадаправодчыкаў, супрацоўнікаў ЖЭСаў і іншых працаўнікоў камунальных службаў, якія стала кантактуюць з людзьмі.

Увогуле, сёлета бясплатна плануецца зрабіць прышчэпкі 170 тысячам чалавек, інфармуе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі