Мінспорту кажа, што не зацвердзіла трэнерскі штаб каманды па біятлоне

Мінспорту кажа, што не зацвердзіла трэнерскі штаб каманды па біятлоне

Міністэрства спорту і турызму абвергла інфармацыю пра тое, што ўжо зацверджаны новы трэнерскі склад нацыянальнай каманды па біятлоне.

"Распаўсюджваныя звесткі падаюцца некарэктна. 

Камісія па фармаванні нацыянальных і зборных камандаў Рэспублікі Беларусь па відах спорту сапраўды разгледзела і папярэдне ўхваліла кандыдатуры трэнерскага складу па біятлоне.

Аднак канчатковае рашэнне па кожным спецыялісце і па кожнай пасадзе будзе прынята пазней, пасля таго як камісія разгледзіць прапановы па фармаванні ўсіх камандаў па зімовых відах спорту.

Рашэнне будзе зацвярджацца загадам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў заяве міністэрства.

Як паведамляла Еўрарадыё, галоўным трэнерам каманды плануецца прызначыць Юрыя Альберса. У трэнерскі штаб павінныя ўвайсцм Алег Рыжанкоў (старшы трэнер мужчынскай каманды), Фёдар Свабода (старшы трэнер жаночай каманды) і Уладзімір Каралькевіч (трэнер мужчынскай каманды).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі