Мінспорту і турызму ўдакладняе звесткі аб беларускіх турыстах у Францыі
Міністэрства спорту і турызму Беларусі звярнулася да беларускіх турыстычных кампаній, якія накіроўвалі нашых суграмадзян у Францыю, з просьбай удакладніць інфармацыю аб знаходжанні турыстаў і іх стане. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.
Таксама ў міністэрстве рэкамендуюць беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Францыі, выконваць патрабаванні мясцовых уладаў, захоўваць гранічную асцярожнасць і па магчымасці пазбягаць наведвання месцаў масавага збору людзей.
МЗС раней паведаміў, што ў тэрактах у Парыжы пацярпеў адзін беларус, жыццю якога цяпер нішто не пагражае.
Таксама ведамства апублікавала тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў: +33(0)145558000
Беларускія грамадзяне, чые сваякі знаходзяцца ў Парыжы, але не выходзяць на сувязь, могуць патэлефанаваць на нумар экстранай сувязі з амбасадай нашай краіны ў Францыі: +33609784140. У паведамленні падкрэсліваецца, што гэты нумар прызначаны толькі для сваякоў.
Фота: CNN