"Мінёрам" калінінградскага цягніка выявіўся 39-гадовы мінчук
Праваахоўныя органы ўсталявалі асобу зламысніка, які зрабіў ілжывае паведамленне пра мініраванне цягніка Калінінград-Масква. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі. Міліцыянты кажуць, што ілжывы званок зрабіў 39-гадовы мінчук, псіхічна хворы.
Нагадаем, што ў сувязі з ананімным званком пра магчымы выбух цягніка Калінінград-Масква больш за 500 пасажыраў былі эвакуяваныя ў горадзе Оршы ў ноч на сераду.
Міліцыя і выратавальнікі ачапілі састаў і абследавалі яго. Падчас праверкі выбуховага прыстасавання выяўлена не было.
Па факце "мініравання" цягніка міліцыянты пачалі крымінальную справу.