Мірны і Шыла прайгралі аўстрыйцам у матчы Кубка Дэвіса

Мірны і Шыла прайгралі аўстрыйцам у матчы Кубка Дэвіса

Максім Мірны і Яраслаў Шыла саступілі аўстрыйскаму дуэту Юліян Ноул / Юрген Мельцэр у парнай гульні ў рамках матча Кубка Дэвіса І Еўра-Афрыканскай зоны — 4:6, 6:7 (6), 7:6 (3), 4:6. Такім чынам, госці здолелі скараціць адставанне ў ліку і ён стаў 2:1 на карысць беларусаў.

Да гэтага Ягор Герасімаў адолеў у адзіночным паядынку Геральда Мельцэра — 6:3, 6:3, 6:3, а Ілля Івашка перамог Юргена Мельцэра — 7:6 (8), 6:3, 4:6, 7:6 (1).

Заўтра, 9 красавіка адбудуцца яшчэ два адзіночныя паядынкі ў рамках гэтага матча. Прычым калі беларусы адолеюць аўстрыйцаў у першай заўтрашняй гульні, то адразу забяспечаць сабе перамогу. Ілля Івашка згуляле з Геральдам Мельцэрам, а Ягор Герасімаў — з Юргенам Мельцэрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі