Мірны зноў выпаў з Топ-10 тэнісістаў свету ў парным разрадзе

Максім Мірны зноў выпаў з дзесяткі найлепшых тэнісістаў свету, якія выступаюць у парным разрадзе, паведамляе БелаПАН. У новым рэйтынгу ён знаходзіцца на 14-ым месцы, апусціўшыся на пяць радкоў.  Прычынай гэтага паніжэння стала тое, што беларускі тэнісіст і яго індыйскі партнёр  Махеш Бхупаці няўдала выступілі на адкрытым чэмпіянаце ЗША, пераадолеўшы ўсяго адно кола.

У адзіночным рэйтынгу беларуска Вікторыя Азаранка засталася на 11-ым месцы. Вольга Гаварцова ўзнялася з 49-га на 42-е. У парным разрадзе Гаварцова перамясцілася з 35-ай на 38-ю пазіцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі