Мішэль Плаціні пазмагаецца за пасаду прэзідэнта ФІФА

Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні мае намер балатавацца на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі футбола. Як паведамляюць замежныя СМІ, ён мае падтрымку чатырох з шасці футбольных канфедэрацый і гэта робіць яго фаварытам на будучых выбарах.

Дата выбараў будзе прызначаная ў панядзелак, 20 ліпеня на паседжанні выканкама. Плаціні хоча, каб выбары адбыліся 16 снежня, але дзеючы прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр настойвае на студзені 2016 года.

Калі Мішэль Плаціні зойме крэсла прэзідэнта арганізацыі, то кіраваць УЕФА стане цяперашні прэзідэнт Нямецкага футбольнага саюза Вольфганг Нірсбах.

Сёлета ў канцы траўня ў ФІФА разгарэўся карупцыйны скандал, у выніку якога ад дзейнасці адхілілі некалькіх чыноўнікаў федэрацыі. 27 траўня затрымалі семярых высокапастаўленых функцыянераў ФІФА, пасля чаго распачалося маштабнае міжнароднае расследаванне.

Ёзэфа Блатэра пасля гэтага скандалу пераабралі на пяты тэрмін, але пасля выбараў ён заявіў пра рашэнне пакінуць сваю пасаду. Паводле рэгламенту арганізацыі, ён будзе выконваць абавязкі прэзідэнта ФІФА да наступных выбараў.

Фота: Eurosport

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі