Місія АБСЕ: Выбух у Луганскай адміністрацыі адбыўся ад ракет з самалёта?

На думку супрацоўнікаў місіі, 2 чэрвеня ў будынак Луганскай абласной дзяржадміністрацыі пацэлілі некіраваныя ракеты, выпушчаныя з самалёта. Як паведамляе УНІАН, пазней у АБСЕ адмовіліся ад версіі пра некатраляваную ракету як прычыну выбуху.



Нагадаем, 2 чэрвеня ў цэнтры Луганска прагрымеў выбух у будынку абласной адміністрацыі. Па словах відавочцаў, выбух быў у паветры, якраз над будынкам адміністрацыі.



Прэс-афіцэр антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дзмітрашкоўскі заявіў, што выбух адбыўся ўнутры будынка, абстрэлу звонку не было. Па яго словах, найбольш верагоднай прычынай выбуху было неасцярожнае і няўмелае абыходжанне са стралковай зброяй і выбуховымі рэчывамі.



3 чэрвеня першы намеснік генпракурора Украіны Мікалай Галомша заявіў, што, па папярэдніх звестках, прычынай выбуху ў Луганскай адміністрацыі стаў стрэл тэрарыстаў ракетай з ПЗРК.



Па апошніх звестках, ад выбуху ў раёне аблдзяржадміністрацыі загінулі 8 чалавек, параненыя 11.



Фота — RadioSvoboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі