Мітрапаліт Павел — кіраўніку РПЦ: Можа хто іншы паедзе ў Беларусь? (відэа)
Новы кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы развітваецца з Разаншчынай і збіраецца прыехаць у Беларусь.
Як вядома, пасля сыходу на пенсію мітрапаліта Філарэта сінод РПЦ у Маскве прызначыў на гэтую пасаду 61-гадовага расіяніна архіепіскапа Разанскага Паўла. Ён, дарэчы, яшчэ не мае беларускага грамадзянства і не спяшаецца ехаць у нашу краіну. З пэўнай паўзай мітрапаліта Паўла павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.
Тым часам журналісты тэлеканала СТБ наведалі мітрапаліта Паўла ў Разані і паразмаўлялі з ім. Між іншым, высветлілася, што ён з неахвотай пагадзіўся на новую пасаду, бо вельмі хацеў застацца ў Разані, па якой будзе "вельмі сумаваць". Мітрапаліт распавёў беларускім журналістам пра сваю размову з патрыярхам Кірылам:
"Я яму кажу: "Ваша Святасць, я так палюбіў разанскі край, можа хто іншы?" А ён кажа: "Уладыка, вы палюбіце Беларусь, гэты цудоўны край, краіну, народ, таму што гэта — праваслаўныя славяне". Маючы такое пажаданне і дабраславенне ад свяцейшага патрыярха Кірыла, я ўпэўнены, што еду ў дабраслаўлёную краіну ў Беларусь".
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел: Незадаволеныя ўладай мусяць змяніцца самі
Фота — ctv.by