Міжведамасная камісія расследуе прычыны крушэння польскага верталёта
Пра гэта паведаміў намеснік Брэсцкага транспартнага пракурора Віктар Строк. Па яго словах, з беларускага боку камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі некалькіх ведамстваў, ужо сфармавана і прыступіла да расследавання прычын катастрофы.
Неўзабаве чакаецца прыбыццё прадстаўнікоў польскага боку, інфармуе БЕЛТА. Тым часам Беларуская транспартная пракуратура распачала крымінальную справу.
Нагадаем, польскі памежны верталёт рабіў планавы аблёт тэрыторыі і перастаў выходзіць на сувязь у суботу ўвечары.
Ранкам 1 лістапада яго знайшлі на тэрыторыі Беларусі ў Камянецкім раёне. Усе тры члены экіпажа загінулі.
У пракуратуры адзначылі, што целы пілотаў моцна не пашкоджаныя, таму з іх ідэнтыфікацыяй не павінна ўзнікнуць цяжкасцяў.