Мобі выклаў свой “Innocents” для праслухоўвання

Новы альбом Мобі “Innocents” даступны да праслухоўвання. Прэм’ера дыскау на “Яндэкс. Музыка” у Беларусі, Украіне, Расіі і Казахстане адбылася раней, чым у астатнім свеце. У пласцінку увайшло 12 песень, 2 з якіх – “A Case For Shame” і “The Lonely Night” былі прэзентаваныя летам.

Над “Innocents”, упершыню за гісторыю творчасці Мобі, працаваў старонні прадзюсар Марк Стэнт, вядомы пра працы з Мадоннай, Б’ёрк, Muse і U2. У якасці запрошаных музыкаў на “Innocents” з’яўляюцца Уэйн Коэн, індзі-фолк выканаўца Дэміэн Джурадо, былы ўдзельнік Queens of the Stone Age Марк Ланеган і іншыя.

Фота: www.undertheradarmag.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі