У новым кліпе Мобі не знайшлося месца байкерам у плаўках (відэа)
Ролік зняты на песню "The Perfect Life", якая з'явіцца на новым альбоме электроншчыка "Innocents" 1 кастрычніка.
Moby і лідар The Flaming Lips Уэйн Койн нарэшце прэзентуюць доўгачаканы "фрыкавы" кліп. Ролік зняты на песню "The Perfect Life" — акустычны "гімн міру" — які з'явіцца на новым альбоме электроншчыка Innocents" 1 кастрычніка.
Дарэчы, байкераў у плаўках, хору готаў і караля п'яніц, на якіх быў аб'яўлены кастынг, на відэа не бачна. Затое, відаць, рэжысёр кліпа натхніўся савецкім мульцікам пра Карлсана, перадраўшы вобраз "здані з маторам — дзікага, але сімпатычнага".
Паводле zvuki.ru
Фота: