Мобі здымае кліп пра байкераў у чырвоных плаўках і іншых фрыкаў
Песня, на якую знята відэа "The Perfect Life", запісаная пры ўдзеле Уэйна Койна і ўвойдзе ў новы альбом Мобі.
Мобі і лідар The Flaming Lips Уэйн Койн апранулі мексіканскія марыячы і зняліся ў кліпе Мобі на песню "The Perfect Life". Трэк увойдзе ў новы альбом электроншчыка — "Innocents", рэліз якога запланаваны на 1 кастрычніка.
Напярэдадні здымкаў роліка Мобі аб'явіў на сваім сайце он-лайн-кастынг статыстаў для свайго "фрыкавага відэа". Ён шукаў дванаццаць готаў-харавікоў, дваіх тлустых байкераў у чырвоных плаўках, панк-гурт з дудкамі, "караля п'яніц 30-35 гадоў" і іншых, не менш адыёзных персанажаў. Апроч таго, для здымкаў Мобі і Койну спатрэбілася 20 ахвочых пабегаць галышом. Кліп можна будзе паглядзець неўзабаве.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.rutor.org, Фэйсбук Moby