Moody’s павысіла суверэнны рэйтынг Беларусі

Moody’s павысіла суверэнны рэйтынг Беларусі

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's палепшыла прагноз па суверэнным рэйтынгу Беларусі і зацвердзіла яго на ўзроўні "B3" (раней — "Caa1"), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства фінансаў. Пры гэтым прагноз пацверджаны як стабільны.

Павышэнне рэйтынгу краіны да ўзроўню "B3" звязана ў першую чаргу з умацаваннем эканомікі. Такое змяненне прагнозу адлюстроўвае паляпшэнне пазіцыі краіны па знешняй ліквіднасці, а таксама скарачэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый. Агенцтва палепшыла прагноз рэйтынгу валютнага доўгу Беларусі — з "Caa1" да "B3", а  “столь” рэйтынгаў абавязанняў і дэпазітаў у нацыянальнай валюце вызначаная на ўзроўні "B2" (было "B3"), мяжа рэйтынгу дэпазітаў у замежнай валюце — на ўзроўні "Caa1" (было "Caa2").

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's займаецца прысваеннем крэдытных рэйтынгаў, даследаваннямі і аналізам рызык. Нароўні са Standard & Poor's і Fitch Ratings ўваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі