Можна прагаласаваць за Арыну Сабаленка, як за лепшую тэнісістку верасня
На сайце WTA праходзіць галасаванне за лепшую тэнісістку нашай планеты ў верасні. Прэтэндэнтак трое: беларуска Арына Сабаленка, чэшка Караліна Плішкава і японка Наомі Осака. Як вядома, пасля перамогі на турніры ва Ухані (КНР) Сабаленка стала 16-й ракеткай свету. Цяпер яна выступае на турніры ў Пекіне. У 1/8 фіналу беларуску чакае матч з францужанкай Каралін Гарсія, 8-й ракеткай свету. Ён пройдзе ў чацвер, пачатак прыблізна ў 14:30.
.@KaPlískova, @SabalenkaA or @Naomi_Osaka_ #大坂なおみ?
— WTA (@WTA) 3 октября 2018 г.
Vote for your #WTA Player of the Month for September--> https://t.co/cQBZYycvUg pic.twitter.com/bB2yEAy47R