МПЗ плануе павялічыць падатковую нагрузку для ІП
Прадпрымальнікам у гэтым годзе ўжо павысілі стаўкі адзінага падатку, а таксама скарацілі пералік відаў іх дзейнасці
Міністэрства па падатках і зборах плануе павялічыць падатковую нагрузку ІП. Пра гэта распавёў намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Скрыннікаў.
Прадпрымальнікам у гэтым годзе ўжо павысілі стаўкі адзінага падатку, а таксама скарацілі пералік відаў іх дзейнасці. Па словах Скрыннікава, стаўкі выраслі ў 2 — 4 разы, але ўсё роўна не дасягнулі 13 адсоткаў. Таму ведамства прааналізуе даходы ІП і падатковыя справаздачы за першае паўгоддзе.
"І па выніках аналізу мы будзем уносіць нейкія прапановы па павелічэнні падатковай нагрузкі", — падкрэсліў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.