МТС адклаў павышэнне тарыфаў да 1 лістапада
Цэны вырастуць у сярэднім на 4%
Аператар мабільнай сувязі МТС вырашыў перанесці дату павышэння тарыфаў з 1 кастрычніка на 1 лістапада.
Адкладзенае у тым ліку павышэнне кошту абаненцкай платы ў тарыфных планах сотавай сувязі, галасавых выклікаў, мабільнай перадачы дадзеных для фізічных і юрыдычных асоб.
Кошт гэтых паслуг вырасце ў сярэднім на 4%.
Як паведамляла Еўрарадыё, раней перанесці тэрміны павелічэння коштаў на свае паслугі вырашылі А1 і "Белтэлекам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.