МТС паведаміў пра павышэнне тарыфаў
Аператар МТС паведаміў пра павышэнне тарыфаў. Адбудзецца гэта з 30 лістапада. Гаворка ідзе пра павышэнне абанентнай платы і ўнутрысеткавых тэлефанаванняў на большасці тарыфаў.
Прэс-служба МТС інфармуе, што будуць значна павялічаны пакеты мегабайт на ўсіх тарыфных планах лінейкі "МТС СМАРТ", якія арыентаваныя найперш на актыўных карыстальнікаў смартфонаў. Таксама на ўсіх прапановах лінейкі павялічыцца і колькасць уключаных у абанентную плату хвілін на размовы ўнутры сеткі.
Больш падрабязна пра змены ў структуры і кошце тарыфных планаў і некаторых дадатковых сервісаў гл. тут.
Фота: Fotolia