МТС пераносіць тэрміны ўвядзення адзінага тарыфу на тэлефанаванні

МТС пераносіць тэрміны ўвядзення адзінага тарыфу на тэлефанаванні ва ўсе сеткі. Новаўвядзенне мусіла пачаць дзейнічаць з 16 ліпеня. Аднак, як інфармуе прэс-служба мабільнага аператара, з "тэхнічных прычын", тэрміны ўвядзення адзінага тарыфу пераносяцца. Калі ж паслуга пачне дзейнічаць, не паведамляецца.

Нагадаем, МТС паведаміў пра свае планы "першым у краіне адмяніць розніцу ў кошце на тэлефанаванні ўнутры сеткі і на нумары іншых аператараў" тыдзень таму. Адзначалася, што адбываецца "адна з самых маштабных зменаў у тарыфікацыі паслугаў мабільнай сувязі ў Беларусі".

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі