МУС: працягваюцца вірусныя атакі на беларускія прадпрыемствы
Працягваюцца вірусныя атакі на беларускія прадпрыемствы, інфармуе МУС. Толькі за апошні тыдзень зафіксавана пяць такіх выпадкаў, скрадзена больш за 100 тысяч рублёў. Міліцыя ўжо папярэджвала пра гэтую небяспеку. Але так званыя банкаўскія траяны працягваюць атакаваць інфармацыйнае забеспячэнне беларускіх прадпрыемстваў. Сілавікі падкрэсліваюць, што яны не толькі дзяржаўныя.
МУС падрыхтавала рэкамендацыі, як беларускім прадпрыемствам пазбегнуць праблем і не стаць ахвярай віруснай атакі.
МУС
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.