МУС Расіі зацікавілася блогам нябожчыцы Навадворскай на "Эхе Москвы"

Запыт ад Цэнтра па супрацьдзеянні экстрэмізму апублікаваны на сайце радыёстанцыі. Паліцыя папрасіла падаць "завераныя копіі дакументаў" аб рэгістрацыі інтэрнэт-сайта www.echo-msk.ru ў якасці СМІ. 

Таксама ў ведамстве папрасілі паведаміць, ці было апублікавана на сайце радыёстанцыі "зварот Навадворскай да лідара ўкраінскіх фашыстаў Яраша". Па ўказаным у звароце адрасе браўзэр выдае памылку. У спісе запісаў Навадворскай, апублікаваных на сайце радыёстанцыі, гэтага запісу няма,адзначае РБК

Галоўны рэдактар "Эха Москвы" Аляксей Венядзіктаў зазначыў, што ў сакавіку тэкст быў апублікаваны, але тады на яго ніхто не звярнуў увагі і не патрабаваў выдаліць. 

На думку рэдактара, пра зварот Навадворскай згадалі толькі цяпер, бо  на станцыю ідзе мэтаскіраваная атака. Так, 31 кастрычніка Роскамнагляд вынес папярэджанне радыёстанцыі. Ведамства заявіла, што ў праграме "Сваімі вачыма" была інфармацыя з апраўданнем практыкі ваенных злачынстваў. 

Фота — ТАСС 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі