Мусульманам Малайзіі забаранілі ісці на канцэрт Black Eyed Peas

Урад Малайзіі забараніў грамадзянам краіны, якія вызнаюць іслам, наведваць канцэрт амерыканскага хіп-хоп гурта Black Eyed Peas. Як паведамляе Associated Press, прычынай забароны паслужыла тая акалічнасць, што арганізатарам мерапрыемства выступае ірландская піўная кампанія Guinness. У Малайзіі мусульмане жывуць па законах шарыяту, якія забараняюць ужыванне алкаголю.

Канцэрт Black Eyed Peas у Куала-Лумпуры задуманы як частка сусветных святкаванняў у гонар 250-годдзя брэнда Guinness і ўлады краіны не забаранілі яго толькі таму, што шоў Black Eyed Peas можа паспрыяць развіццю турызму ў краіне.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў заходніх артыстыаў узнікаюць складанасці пры правядзенні канцэртаў у Малайзіі. Раней улады ставілі пад пагрозу выступы Беёнсэ , Гвэн Стэфані і Аўрыл Лавін, чые сцэнічныя ўборы былі прызнаныя непрымальнымі для мусульманскага свету.

lenta.ru
Фота: lisan92.webs

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі