Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае мінчукоў на "Гуканне вясны"

Вясёла і шматлюдна будзе ў нядзелю 22 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і быту, што ў чатырох кіламетрах ад Мінскай кальцавой аўтамагістралі. Тут адбудзецца традыцыйнае свята "Гуканне вясны".  У гэты дзень мінчукоў чакаюць майстар-класы па старадаўніх рамёствах, народныя забавы для дзяцей і дарослых, выступ фальклорных калектываў. У праграме таксама значацца вясновыя карагоды, танцы, гушканне на арэлях, вясёлыя конкурсы, гульні.

"Мінск-навіны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі