Муж і жонка пражылі разам 61 год, заразіліся COVID-19 і памерлі ў адзін дзень

Муж і жонка пражылі разам 61 год, заразіліся COVID-19 і памерлі ў адзін дзень

У ЗША муж і жонка пражылі разам 61 год, заразіліся COVID-19 і памерлі ў адзін дзень. Як паведамляе stltoday.com, Патрысія і Біл Олвіг жылі ў Сэнт-Луісе ў доме састарэлых. У іх практычна адначасова праявіліся сімптомы каранавіруса: спачатку ў бальніцу трапіў мужчына, а праз некалькі гадзін забралі і яго жонку.

Пацыенты былі на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Сваякі прадбачылі трагічны канец і выклікалі ў бальніцу святара. З палаты была арганізавана відэатрансляцыя, яе глядзела каля трох дзясяткаў сваякоў — дзеці, унукі, праўнукі Патрысіі і Біла Олвіг. Медыкі параілі дзецям пагадзіцца на адключэнне бацькоў ад апаратаў, што і было зроблена. Спачатку памёр Біл. Патрысія перажыла яго на 40 хвілін.

Муж і жонка пражылі разам 61 год, заразіліся COVID-19 і памерлі ў адзін дзень
stltoday.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі