Мужчыну, які сядзеў на вышцы ў Гомелі, прыцягнуць за дробнае хуліганства
Транспартная міліцыя склала на яго адміністрацыйны пратакол.
Парушальніку пагражае штраф ад 300 тысяч да 4,5 млн рублёў (ад 2 да 30 базавых велічыняў) або арышт, адзначае БелаПАН.
А пакуль жыхар Брэста Аляксей праходзіць даабследаванне у Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. Там ён прабудзе, як мяркуецца, да пятніцы 6 чэрвеня. Паводле папярэдняй інфармацыі, відавочных псіхічных адхіленняў у маладога чалавека лекары не выявілі.
Нагадаем, 33-гадовы мужчына забраўся на асвятляльную апору на чыгуначным вакзале ў Гомелі 3 чэрвені прыкладна ў 11.30. Ён правёў там каля 15 гадзін. Брэстаўчанін спусціўся каля 2-й гадзіны ночы, пкалі яго папрасіла гэта зрабіць сястра, якая прыехала з Брэста разам з цёткай.
Фота — onliner.by