Мужу забітай мінскай лучніцы выставілі абвінавачанне

Яму выставілі абвінавачанне па частцы 1 артыкула 139 "Забойства" Крымінальнага кодэкса Беларусі. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Юлію Ганчарову.



Па яе словах, у рамках расследавання гэтай крымінальнай справы прызначаныя дадатковыя экспертызы.



Нагадаем, што  мінчанка Ганна Сардэчкіна знікла 12 жніўня. Праз два дні ў міліцыю з заявай пра яе знікненне звярнуўся яе былы муж, які пазней стаў падазраваным у забойстве. Падчас расследавання ён прызнаўся ў злачынстве і паказаў, дзе схаваў парэшткі забітай.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі