МВФ рэкамендуе ўладам Беларусі павысіць кошт камунальных паслуг

МВФ рэкамендуе ўладам Беларусі павысіць кошт камунальных паслуг

Міжнародны валютны фонд рэкамендуе ўладам Беларусі павысіць кошт камунальных паслуг. Пра гэта ў панядзелак, 20 чэрвеня, у Мінску падчас публічнай лекцыі заявіў кіраўнік Місіі МВФ Пітэр Долман. Як паведамляла Еўрарадыё, Місія будзе працаваць у нашай краіне 21-30 чэрвеня. Эксперты будуць вывучаць сітуацыю ў беларускай эканоміцы, правядуць шматлікія сустрэчы, у тым ліку ва ўрадзе і ў Нацыянальным банку.

"Павышэнне тарыфаў да ўзроўню самаакупнасці прывядзе да ліквідацыі крыжаваных субсідый, — цытуе словы Долмана РІА "Новости". — Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да зніжэння выдаткаў некаторых кампаній, павысіць іх канкурэнтаздольнасць... Павышэнне цэн, у канчатковым выніку, прывядзе да зніжэння спажывання такіх паслуг і паляпшэння гандлёвага балансу за кошт зніжэння імпарту".

Кіраўнік Місіі МВФ адзначыў, што нават у выпадку, калі б улады Беларусі паднялі тарыфы на камунальныя паслугі да стоадстоткавай акупнасці, іх узровень заставаўся б значна ніжэйшы, чым у іншых краінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі