Мядзельскія ДАІшнікі знайшлі незаконны груз у аўтамабілі жыхара Паставаў
Партыю прыбораў ахоўна-пажарнай сігналізацыі невядомага паходжання знайшлі днямі інспектары Мядзельскага ДАІ ў аўтамабілі жыхара Паставаў. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Зміцер Панямонаў:
«Машыну спынілі для праверкі дакументаў на 137-м кіламетры дарогі Полацк - Глыбокае - мяжа Літвы.
Па словах начальніка Мядзельскай дзяржаўтаінспекцыі Андрэя Чарняўскага, ніякіх суправаджальных дакументаў на груз у кіроўцы не было.
Паводле праведзенай праверкі супрацоўнікі ДАІ і мытні высветлілі, што груз, коштам 14 мільёнаў рублёў патрапіў на тэрыторыю Беларусі незаконна.
Затрыманы прызнаўся, што прыборы ён перавозіў у Мінск. Зараз высвятляюцца шляхі, якімі кантрабандны тавар дастаўлялі праз мяжу, а таксама каму ён прызначаўся».