Мядзведзь, які навучыўся лавіць ежу лапай, стаў зоркай YouTube (відэа)
Ён жыве ў адным з запаведнікаў амерыканскага штата Вашынгтон, са спрытам прафесійнага бейсбаліста ловіць кінуты яму кавалак хлеба.
Мядзведзь пароды кадзьяк, які жыве ў адным з запаведнікаў амерыканскага штата Вашынгтон, стаў зоркай YouTube. Ён са спрытам прафесійнага бейсбаліста ловіць кінуты яму кавалак хлеба.
Delfi адзначае, што відэа зрабіў амерыканец Самсон Лі, які падарожнічаў па нацыянальным парку на сваім аўтамабілі. Пабачыўшы мядзведзя, які стаяў каля плота, мужчына памахаў яму рукой. Жывёла адказала такім жа вітаннем. Уражаны мужчына ў гэты момант і кінуў яму ежу.