Мясніковіч: Беларусь робіць усё, каб выбары адпавядалі міжнародным стандартам

Мясніковіч: Беларусь робіць усё, каб выбары адпавядалі міжнародным стандартам

У Беларусі робіцца ўсё, каб выбары прайшлі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, Выбарчым кодэксам, каб яны адпавядалі міжнародным стандартам. Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч 10 верасня на сустрэчы з дэлегацыяй міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельнікаў СНД за парламенцкімі выбарамі.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Савета Рэспублікі, група па маніторынгу за выбарамі ўключае 40 прадстаўнікоў з сямі краін СНД. Яны адзначаюць, што ў Беларусі ідзе паслядоўная праца па рэфармаванні выбарчага заканадаўства, вынікі якой ужо прынеслі адчувальны плён.  

Мясніковіч адказаў на пытанні міжнародных назіральнікаў, а таксама звярнуў увагу на неабходнасць актывізацыі міжпарламенцкага дыялогу, уніфікацыі заканадаўстваў краін СНД і паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі