Мясніковіч прапанаваў увесці падатковую аўтаномію рэгіёнаў у Беларусі
Для рэгіёнаў Беларусі трэба ўвесці падатковую аўтаномію. Такую ідэю агучыў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на дакладзе Аляксандру Лукашэнку 21 лістапада, перадае БЕЛТА.
Мясніковіч запэўніў, што гэтую ідэю падтрымліваюць і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і чальцы Савета Рэспублікі.
"У абласцей мусяць быць заканадаўчыя гарантыі, што звышпланавыя даходы мясцовых бюджэтаў не абумовяць адпаведнае зніжэнне планавых датацый з рэспубліканскага бюджэту. Тэма не новая, але рашэнні не прынятыя. Ніякіх пагроз рэспубліканскім інтарэсам такая прапанову не нясе, а стымулы рэгіёнам дасць адназначныя", — патлумачыў сваю пазіцыю старшыня Савета Рэспублікі.
Ён лічыць, што актуальнасць гэтай прапановы ўзрастае. "На 2018 год па асноўных падатковых даходах, а гэта падаткі на тавары і паслугі, якія складаюць ільвіную долю ад сукупных даходаў, мясцовым бюджэтам прапануецца пакінуць крыху ніжэй, чым у 2017 годзе", — дадаў Мясніковіч.