Мёртвыя людзі Вконтакте пачалі ўсхваляць Пуціна
Карыстальнікі расійскай сацыяльнай сеткі ВКонтакте звярнулі ўвагу на тое, што там пачалі з’яўляцца паведамленні ў падтрымку прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, напісаныя ад імя людзей, якія даўно памерлі.
Такія паведамленні з’яўляюцца ў папулярных рэгіянальных і галіновых суполках. Некаторыя з іх маюць хэштэг “ПуцінКруты”.
Людзі, з акаунтаў якіх ідуць паведамленні, не выходзілі ў сетку доўгі час, а на іх старонках сябры і сваякі пакідаюць запісы, з якіх вынікае, што гаспадар старонкі памёр, паведамляе ВВС.
Прэс-служба “ВКонтакте” заяўляе, што былі выпадкі ўзлому старонак. Цяпер гэтыя акаунты заблакаваныя.