МЗС Беларусі пракаментавала рашэнне ЕС працягнуць санкцыі

МЗС Беларусі пракаментавала рашэнне ЕС працягнуць санкцыі

МЗС Беларусі пракаментавала рашэнне ЕС працягнуць эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь і санкцыі на чатырох чалавек. "Нічога, акрамя шкадавання, яно не выклікае, — кажа начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз. — Санкцыі з'яўляюцца перажыткам мінулага". Паводле слоў прадстаўніка МЗС, санкцыі "цалкам разыходзяцца з цяперашнім характарам адносін паміж Беларуссю і ЕС, якія становяцца ўсё больш змястоўнымі і канструктыўнымі".

У Мінску "прынялі да ведама" інфармацыю з Бруселя і гатовыя "да паўнавартасных добрасуседскіх і партнёрскіх адносін з ЕС".

Як паведамляла Еўрарадыё, Савет Еўрасаюза пастанавіў працягнуць на год (да 28 лютага 2020-га) санкцыі супраць чатырох грамадзян Беларусі — былых міністраў ўнутраных спраў Юрыя Сівакова і Уладзіміра Навумава, экс-камандзіра брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрыя Паўлічэнкі і блізкага паплечніка кіраўніка дзяржавы Віктара Шэймана. Іх падазраюць у датычнасці да палітычных знікненняў 1999-2000 гадоў. Таксама пад забаронай застаюцца пастаўкі ў Беларусь зброі, якую можна выкарыстаць для рэпрэсій унутры краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі