Н. Пяткевіч лічыць, што новы закон аб СМІ не наступае на апазіцыйныя медыі

Новы закон аб СМІ, які заўтра будзе разглядаць Палата прадстаўнікоў, не наступае на апазіцыйныя медыі. Таксама яго прыняццё не прымеркавана да нейкай даты, напрыклад, да выбараў (ён уступае ў сілу праз паўгады пасля апублікавання, а выбары - восенню). Такое меркаванне выказала Наталля Пяткевіч, намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.  Яна спасылаецца на тое,. што старая рэдакцыя закону "састарэла канчаткова", і "не разумее", чаму робяцца заўвагі пра "яго недэмакратычнасць, жорсткасць". "Наадварот, законапраект дае СМІ магчымасць выправіць свае памылкі і нармальна працаваць", - перадаюць словы Пяткевіч "Белорусские новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі