На адным з участкаў Мінску ў першы дзень прагаласавала амаль палова выбарцаў

На адным з участкаў Мінску ў першы дзень прагаласавала амаль палова выбарцаў

У першы дзень датэрміновага галасавання на адным з мінскіх участкаў прыйшла амаль палова выбарцаў. Пра гэта ў сваім акаўнце на фэйсбуку паведаміў Юрась Губарэвіч, які балатуецца па 108-й Каліноўскай акрузе Мінску.

"На ўчастку №637, #Каліноўская108 выбарчай акругі ў першы дзень, па дадзеных камісіі, “дабраахвотна і з песнямі“ прагаласавала 928! студэнтаў з інтэрнатаў БНТУ. Гэта 44,2% ад агульнай колькасці ўнесенай ў спісы", — напісаў кандыдат. Агулам на ўчастку павінны прагаласаваць 2100 чалавек.

Палітык адзначае, што назіральнікі ў гэты дзень зафіксавалі на ўчастку толькі 417 чалавек, якія прыйшлі прагаласаваць.

Датэрміновае галасаванне ў Беларусі выклікае вялікую крытыку з боку апазіцыі ды незалежных назіральнікаў. Яны заяўляюць, што выбарцаў заганяюць на гэтую працэдуру. А скрыні датэрміновага галасавання застаюцца на ноч без нагляду, што, на іх думку, стварае ўмовы для фальсіфікацыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі