На аўкцыёне ў Мінску з другога разу прадалі кракадзіла
Кракадзіл Дандзі
Нільскага кракадзіла Дандзі ўдалося прадаць на аўкцыёне з другога разу. Яго новым наспадаром стала мінская кампанія "Залаты Фараон", заўважыла Office Life.
Таргі адбыліся 13 жніўня. Акрамя "Залатога Фараона" купіць кракадзіла хацеў банк і яшчэ адна кампанія. Апошняя стаўка, зробленая пад канец гандлёвага дня, — 4050 рублёў. Атрымліваеццам, падчас таргоў кракадзіл падаражэў у 2,3 разу.
На сайце кампаніі "Залаты фараон" паведамляецца, што яна займаецца арганізацыяй азартных гульняў. Новы ўладальнік абяцае бліжэйшым час расказаць, чым яго зацікавіў кракадзілам і што ён з будзе рабіць з жывёлай.
Раней кракадзіл належаў фірме "Аўтсорсінг Карпарэйшн", якое знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Апошнім часам ён жыў у мінскім заапарку.
Першы раз на таргі Дандзі выставілі 30 ліпеня за 2000 рублёў. У іх удзельнічаў адзіны пакупнік, які ў выніку не пацвердзіў заключэнне здзелкі. Пасля гэтага кошт кракадзіла панізілі да 1800 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.