На Балотнай плошчы ў Маскве ідзе мітынг у падтрымку Навальнага

Як паведамляе lenta.ru, незадоўга да пачатку акцыі паліцыя ўзмацніла меры бяспекі ў раёне Балотнай плошчы. Сама плошча агароджаная па перыметры, а побач з ёй прыпаркаваныя некалькі грузавікоў унутраных войскаў.



Паліцыя перакрыла Манежную і Чырвоную плошчы і папрасіла мінакоў пакінуць іх. Па перыметры пляцаў выстаўлена металічная агароджа. Побач з Гістарычным музеем прыпаркаваныя грузавікі з салдатамі ўнутраных войскаў.



Раней Аляксей Навальны адмовіўся прызнаць апублікаваныя Маскоўскім гарадскім выбаркамам вынікі выбараў мэра Масквы. Паводле іх, выканаўца абавязкаў кіраўніка горада Сяргей Сабянін перамог у першым туры. На думку Навальнага, на выбарах былі дапушчаныя парушэнні, якія ставяць пад сумнеў перамогу ўладнага кандыдата.



Фота — lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі