На БелАЭС сцвярджаюць, што недахопы ў сістэме кандыцыянавання выпраўлены

На БелАЭС сцвярджаюць, што недахопы ў сістэме кандыцыянавання выпраўлены

Дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуская АЭС" адрэагавала на публікацыі ў СМІ пра праблемы з мантажом сістэмы кандыцыянавання і пра затрыманне менеджара расійскага прадпрыемства “Атамбудэкспарт”, які працаваў на будоўлі. Сцвярджаецца, што праблемы выявіла служба тэхнічнага нагляду БелАЭС, было праведзена службовае расследаванне. Усе недахопы з мантажом ужо выправілі. А службовыя асобы, вінаватыя ў парушэнні вытворчасці працаў, "выдалены з будаўнічай пляцоўкі". Каб сітуацыя ў будучыні не паўтарылася, была перагледжана нарматыўная дакументацыя "па арганізацыі ўваходнага кантроля паступаючых на будаўнічую пляцоўку Беларускай атамнай электрастанцыі прыбораў і абсталявання".

У аўторак Следчы камітэт падцвердзіў Еўрарадыё факт затрымання менеджара “Атамбудэкспарту” Дзмітрыя Зіноўева (у выніку да яго была ўжыта мера cтрымання ў выглядзе закладу). У дачыненні начальніка ўпраўлення вентыляцыі і сістэмы пажаратушэння гэтага прадпрыемства распачатая крымінальная справа па артыкуле "камерцыйны подкуп". Зіноўеў атрымліваў грошы за паскоранае афармленне дакументаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі