На беларуска-латвійскай мяжы кантрабандыст двойчы папаўся на працягу сутак
Двойчы на працягу некалькіх гадзінаў быў затрыманы латвійскімі мытнікамі 22-гадовы кантрабандыст, які спрабаваў нелегальна правезці цыгарэты з Беларусі.
Мытнікі звярнулі ўвагу на нервовага кіроўцу аўтамабіля Opel Astra і падчас стараннага дагляду знайшлі пад абшыўкай дзвярэй 15 тысяч цыгарэт папулярных марак. На парушальніка і яго маці быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Аднак праз некалькі гадзінаў на іншым участку мяжы, на дарозе Браслаў — Дзвінск зноў быў спынены гэты аўтамабіль і ў ім зноў адшукалася кантрабанда — амаль 4 тысячы цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
Як паведамляе сайт d-pils.lv, на гэты раз была распачатая крымінальная справа, парушальніку пагражае вялікі штраф альбо пазбаўленне волі.