На Беларускай АЭС працуюць 130 спецыялістаў з замежжа
На Беларускай АЭС працуюць 130 спецыялістаў з замежжа. Пераважна, гэта ўкраінцы і расіяне. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка вучэбна-трэніровачнага цэнтра БелАЭС Аляксандр Ерын. Паводле яго слоў, замежнікі ахвотна дзеляцца сваім досведам і ведамі з беларусамі. Ерын падкрэсліў, што на сённяшні дзень асноўная задача — падрыхтоўка беларускіх кадраў, спецыялістаў для працы на АЭС, інфармуе БЕЛТА.
Плануецца, што на Беларускай атамнай станцыі агулам будзе 2321 спецыяліст. АЭС будуецца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Першы энергаблок мусіць быць запушчаны ў 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.