На Брэстчыне залевы затапілі тысячы гектараў палёў (відэа)
Некаторыя палі стаяць пад вадой ужо месяц. Іх не ўдалося нават засеяць.
Залевы, шквалісты вецер і град пашкодзілі ў вобласці больш за 22 тысячы гектараў пасеваў. Толькі ў Брэсцкім раёне падтопленай апынулася амаль тысяча гектараў зямлі, адзначае тэлеканал СТВ.
Напрыклад у гаспадарцы "Камароўка" кажуць, што тут падтоплена больш за 200 гектараў пасеваў кукурузы. 109 га давялося спісаць, 40 га змаглі перасеяць, астатнія плошчы дагэтуль стаяць падтопленыя.
Жыхары навакольных вёсак на свае гароды ўвайсці змаглі. Але выніку ад укладзеных у апрацоўку зямлі сіл і сродкаў пакуль не бачаць. Пры такіх выдатках, наракаюць яны, лепш бы наогул на поле не выходзілі.
Фота — ctv.by