На электронным аўкцыёне прадаюць яшчэ адно рэдкае гістарычнае выданне

Кніга, мяркуючы па дадзеных прадаўца, знаходзіцца ў Маладэчна, яе выставілі на расійскі электронны аўкцыён. Таргі заканчваюцца 21 чэрвеня, мінімальны кошт лота 14 000 расійскіх рублёў, а імгненна яго можна выкупіць за 15 000 расійскіх рублёў, што па сённяшнім курсе складае каля 430 долараў.



Другі выпуск “Полоцко-Витебской старины” выйшаў пад рэдакцыяй Клаўдзія Ціхамірава, які на той час быў дырэктарам Віцебскага настаўніцкага інстытута і сябрам Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Гэты том збольшага прысвечаны падзеям вайны 1812 года на тэрыторыі Віцебскай губерніі, таксама менавіта ў ім змешчаны матэрыял пра адкрыццё ў 1912 годзе віцебскага помніка героям гэтай вайны. Акрамя таго ў кнізе апублікаваныя вялікія матэрыялы пра езуітаў ва ўсходняй частцы Беларусі і полацкага князя Усяслава Чарадзея, нарыс пра Бешанковічы, каралеўскія прывілеі, выдадзеныя Віцебску, інфармуе сайт “Народныя навіны Віцебска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі