На "Еўра-2016" зборная Ісландыя ўпусціла перамогу ў матчы з Венгрыяй (відэа)

На "Еўра-2016" зборная Ісландыя ўпусціла перамогу ў матчы з Венгрыяй (відэа)

18 чэрвеня на "Еўра-2016" футбольная зборная Ісландыі ўпусціла перамогу ў матчы з Венгрыяй. Была зафіксаваная нічыя 1:1. Абодва галы забілі ісландцы. Спачатку на 40-й хвіліне з пенальці гол забіў Гільфі Сігурдсан. Венгры мелі тэрытарыяльную перавагу, больш валодалі мячом, атакавалі, але абарона ісландцаў самааддана абараняла сваю браму ўсёй камандай. Толькі на 88-й хвіліне зборная Венгрыі зраўняла лік, дзякуючы аўтаголу Біркіра Саверсана.

Сёння ў групе F пройдзе яшчэ адзін матч, у ім згуляюць Партугалія і Аўстрыя (жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 21.55). Венгрыя набрала 4 ачкі, Ісландыя — 2, Партугалія — 1, у Аўстрыі ачкоў пакуль няма.

Відэа, як на "Еўра-2016" зборная Бельгіі разграміла каманду Ірландыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі