На Гомельшчыне пасля буры 27 населеных пунктаў застаюцца без электрычнасці

На вечар 24 ліпеня ў Гомельскай вобласці без электрычнасці застаюцца 27 населеных пунктаў. Такія звесткі на 17-ю гадзіну даў агенцтву БЕЛТА намеснік галоўнага інжынера ДВА "Белэнэрга" Валерый Поршнеў.

У чацвер стыхія пакінула вёскі Калінкавіцкага і Петрыкаўскага раёна без энэргазабеспячэння. Па словах спецыяліста, у Петрыкаўскім раёне пастаўкі электраэнэргіі будуць адноўленыя бліжэйшым часам. У Калінкавіцкім раёне працы будуць завершаныя пазней.

Раней спецыялісты меркавалі аднавіць энэргазабеспячэнне ў абясточаных беларускіх вёсках да канца дня. Раней паведамлялася, што ад навальніцы з парывістым ветрам без электрычнасці засталіся 750 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі